Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Мэты i задачы

Установа адукацыі сёння - гэта:

263 навучэнцы;

25 настаўнікаў, з якіх 4 настаўнікі мае вышэйшую катэгорыю, першую – 15 настаўнікаў, з другой катэгорыяй - 2 педагогі, без катэгорыі –4 настаўнікі;

працуе 2 групы падоўжанага дня.

 Мэта дзейнасці:

Арганізацыя адукацыйнага працэсу, арыентаванага на ўдасканаленне сістэмы якаснай адукацыі для ўсебаковага развіцця асобы навучэнца і выхаванца, асновай якой з’яўляюцца інтэлект, творчасць, патрыятызм.

Задачы:

- забяспечыць даступнасць і якасць адукацыйных паслуг ва ўстанове адукацыі праз рэалізацыю патрабаванняў нарматыўных дакументаў, з улікам індывідуальных магчымасцей вучняў і выхаванцаў;

- арганізаваць эфектыўную дапрофільную і дапрафесійную падрыхтоўку навучэнцаў шляхам выкарыстання рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, забяспечыць метадычнае суправажэнне педагагічных кадраў;

- удасканальваць работу з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі і выхаванцамі, развіваць іх творчыя здольнасці на ўроках і ў пазаўрочны час шляхам педагагічнай падтрымкі на аснове самаразвіцця і самавызначэння асобы;

- фарміраваць высокамаральную асобу навучэнца і выхаванца ва ўмовах інфармацыйна-камунікацыйнага адукацыйнага асяроддзя шляхам павышэння выхаваўчага патэнцыялу ўрока, правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прававой асветы, удасканаленне работы па захаванні і ўмацаванні здароўя навучэнцаў і выхаванцаў, арганізацыю культурна-дасугавай дзейнасці навучэнцаў у шосты школьны дзень;

- павышаць адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень педагагічных кадраў, іх асабістую адказнасць за якасць сваёй працы сродкамі метадычнай работы.