Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.11.24

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя

На базе сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя.

Прысутныя паглядзелі адкрыты ўрок, які даваў настаўнік сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня Аляксандр Сяргеевіч Прыступа.

Аб падрыхтоўцы навучэнцаў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” распавёў настаўнік сярэдняй школы №1 г.п.Смілавічы Павел Васільевіч Ярашэвіч.

З вынікамі 1-га этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце пазнаёміў настаўнік сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня Андрэй Мікалаевіч Марозаў.

Галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Алеся Міхайлаўна Кавалёнак арганізавала абмеркаванне ўбачанага падчас ўрока, а таксама метадычнага пісьма па прадмеце, вынікаў спартыўных спаборніцтваў, здачы нормаў ГПА.

Таксама размова падчас пасяджэння ішла пра арганізацыю навучання дзяцей плаванню.