Установа адукацыі сёння - гэта:
263 навучэнцы;
25 настаўнікаў, з якіх 4 настаўнікі мае вышэйшую катэгорыю, першую – 15 настаўнікаў, з другой катэгорыяй - 2 педагогі, без катэгорыі –4 настаўнікі;
працуе 2 групы падоўжанага дня.
Мэта дзейнасці:
Арганізацыя адукацыйнага працэсу, арыентаванага на ўдасканаленне сістэмы якаснай адукацыі для ўсебаковага развіцця асобы навучэнца і выхаванца, асновай якой з’яўляюцца інтэлект, творчасць, патрыятызм.
Задачы:
- забяспечыць даступнасць і якасць адукацыйных паслуг ва ўстанове адукацыі праз рэалізацыю патрабаванняў нарматыўных дакументаў, з улікам індывідуальных магчымасцей вучняў і выхаванцаў;
- арганізаваць эфектыўную дапрофільную і дапрафесійную падрыхтоўку навучэнцаў шляхам выкарыстання рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, забяспечыць метадычнае суправажэнне педагагічных кадраў;
- удасканальваць работу з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі і выхаванцамі, развіваць іх творчыя здольнасці на ўроках і ў пазаўрочны час шляхам педагагічнай падтрымкі на аснове самаразвіцця і самавызначэння асобы;
- фарміраваць высокамаральную асобу навучэнца і выхаванца ва ўмовах інфармацыйна-камунікацыйнага адукацыйнага асяроддзя шляхам павышэння выхаваўчага патэнцыялу ўрока, правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прававой асветы, удасканаленне работы па захаванні і ўмацаванні здароўя навучэнцаў і выхаванцаў, арганізацыю культурна-дасугавай дзейнасці навучэнцаў у шосты школьны дзень;
- павышаць адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень педагагічных кадраў, іх асабістую адказнасць за якасць сваёй працы сродкамі метадычнай работы.