

На базе сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня прайшло пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў замежнай мовы.
Педагогі паглядзелі і прааналізавалі адкрыты ўрок Кацярыны Ігараўны Замковіч, настаўніка англійскай мовы гэтай установы адукацыі.
А таксама абмеркавалі функцыянальныя і змястоўныя магчымасці навучальных дапаможнікаў па замежнай мове, праектна-даследчую дзейнасць, выхаваўчы і развіваючы патэнцыял урока замежнай мовы.