На базе сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя.
Прысутныя паглядзелі адкрыты ўрок, які даваў настаўнік сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня Аляксандр Сяргеевіч Прыступа.
Аб падрыхтоўцы навучэнцаў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” распавёў настаўнік сярэдняй школы №1 г.п.Смілавічы Павел Васільевіч Ярашэвіч.
З вынікамі 1-га этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце пазнаёміў настаўнік сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня Андрэй Мікалаевіч Марозаў.
Галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Алеся Міхайлаўна Кавалёнак арганізавала абмеркаванне ўбачанага падчас ўрока, а таксама метадычнага пісьма па прадмеце, вынікаў спартыўных спаборніцтваў, здачы нормаў ГПА.
Таксама размова падчас пасяджэння ішла пра арганізацыю навучання дзяцей плаванню.
