Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.12.2024

Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”

Сёння ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ўстановы адукацыі Чэрвеньшчыны распачынаюць раённую акцыю “Падары цяпло сваёй душы”.
Кожнаму чалавеку патрэбныя ўвага, клопат і цяпло любячых сэрцаў.
У гэты чароўны час, час чакання навагодніх цудаў, мы хочам падзяліцца часцінкай свайго цяпла з тымі, хто больш за ўсіх мае ў гэтым патрэбу, – з выхаванцамі аддзялення дзіцячага сацыяльнага прытулку, дзецьмі з малазабяспечаных сем'яў, дзецьмі-інвалідамі.
Арганізатарам акцыі з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама – пры падтрымцы грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі.
Шаноўныя сябры! Да нашай акцыі “Падары цяпло сваёй душы” можа далучыцца любы жадаючы.

Для гэтага дастаткова набыць невялікі падарунак і прынесці яго ва ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама па адрасу: пл.Свабоды, д.1.
Тэлефон для даведак: (801714) 28542 (Кіра Васільеўна).
У Новы год з добрым сэрцам!

Прадстаўнікі гімназіі №1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня на чале з дырэктарам Сяргеем Іванавічам Сушам, Дзедам Марозам ды Снягуркай перадалі сімвал акцыі “Падары цяпло сваёй душы”, якая ладзіцца ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”,  прадстаўнікам сярэдняй школы №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня на чале з дырэктарам Аленай Мікалаеўнай Белакабылавай і… Дзедам Марозам ды Снягуркай!
У Новы год з добрым сэрцам!
#вновыйгодсдобрымсердцем
#поделисьтепломсвоейдуши