На сённяшнім пасяджэнні райвыканкама ўзнагародзілі пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і раённай спартакіяды сярод арганізацый і ўстаноў за 2024 год.
У аглядзе-конкурсе лепшымі прызнаныя філіял «СКГ «Велікаполле» УП «Мінсктранс», Чэрвеньскі лясгас і Чэрвеньскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Ігуменскі».
Пераможцамі і прызёрамі спартакіяды сталі: сярод устаноў адукацыі – СШ №2 г.Чэрвеня (першае месца), Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж (другое месца), СШ №4 г.Чэрвеня (трэцяе месца); сярод прамысловых, абслугоўваючых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і устаноў – Чэрвеньскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Ігуменскі» (першае месца). Чэрвеньскі райвыканкам (другое месца) і Чэрвеньскі лясгас (трэцяе месца).
Узнагароды кіраўнікам калектываў-пераможцаў уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Хайноўскі.
