Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.02.2026

«Гучы, роднае слова»

У рамках тыдня гуманітарных навук у нашай школе прайшоў творчы адкрыты мікрафон пад назвай «Гучы, роднае слова». Мерапрыемства сабрала аматараў паэзіі — вучняў розных класаў, якія вырашылі далучыцца да прыгожага і выказаць сваю любоў да беларускай мовы праз вершаваныя радкі. Вучні чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў. Атмасфера была напоўнена цеплынёй і натхненнем. Кожны ўдзельнік стараўся ўкласці ў свой выступ часцінку душы, данесці да слухачоў прыгажосць і меладычнасць беларускага слова. Адкрыты мікрафон стаў не толькі пляцоўкай для дэманстрацыі талентаў, але і сапраўдным святам роднай мовы, нагадаўшы ўсім пра важнасць яе захавання і развіцця.